Домашняя страница Сергея Морозова     

 

Память через огонь

Луч надежды ] "Новая" сказка ] Изменяющий русла ] Диктатор ] Жизнь - тюрьма ] Лечение...сексом ] 6 дней наёмника ] Белый Джо идёт... ] [ Память через огонь ] Спаситель ]


Главная
Вверх

На основной сайт

Цифровое фото
ЭВМ в теории
Стёб с ВИНДЫ
Гостевая книга
Голосования
Карта сайта
Раскрутка сайта
БАНЕРНАЯ СЕТЬ
Партнеры/ссылки

    

QLE.RU/100x100

   

    

   

     Counter CO.KZ

    

      

     Каталог TUT.BY

     Каталог Agates

     Каталог SiteCreation

     Каталог Climatecontrol

      Каталог ссылок RuList.info

Мая прабабка
Анастасiя Лукошка:
Праз вогнiшча – у людскую памяць

 

     Спадзяемся, што нашыя шляхі ў барацьбе з ворагам не разыйдуцца... – Прамовіў камандзір брыгады.

Гэта быў кастрычнік 1943 года. Ноччу ў дом Лукошкаў, што стаяў на ўскрайку леса ля вёскі Кузьмішкі, завіталі партызаны. Яны часта з’яўляліся ў ваколіцах, нярэдка заходзілі ў хаты, але на гэты раз яны завіталі ў гэты дом не выпадкова. Хоць дом і быў с краю – стаяў каля лесу, за 300 метраў ад бліжэйшага жылля, але яго жыхары зусім не паводзілі сябе як крайнія. Уся сям'я была вядома ў аколіцы як надзейная, патрыятычна настроеная, адданая Савецкай уладзе. А старэйшыя дочкі – Валя і Ліна – ўжо былі знаёмыя з народнымі мсціўцамі. Партызанам брыгады імя Мікалая Гастэла, якая дзейнічала на тэрыторыі Вілейскага, Валожынскага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў, патрэбны былі тут свае людзі, сувязь, прытулак. Лукошкава хата на водшыбе, да яе прымыкае амаль непралазны ельнічак, дзе можна было хаваць коней, што было вельмі зручным для партызан.

Так, гэта сям'я стала сям'ёю партызанскай. Шаснаццацігадовая дачка Валя і васемнаццацігадовая Ліна пайшлі ў атрад імя Канстанціна Заслонава і сталі разведчыцамі. Гаспадар сям'і Сымон збіраў зброю і дастаўляў у атрад, вадзіў партызанаў па начных сцежках да чыгунак і варожых гарнізонаў. Жонка Сымона, маці, якая нарадзіла пяцерых дзяцей, Настасся стала сувязной паміж партызанскім атрадам і падпольшчыкамі Вілейкі. Малодшая дачка Галя, як магала, дапамагала ім. А партызаны з таго часу сталі частымі гасцямі ў гэтай хаце.

Маёй прабабцы тады было каля 45 гадоў. Гэта была звычайная вясковая жанчына, якая, аднак, адрознівалася сціпласцю і нядрэннай, па тых часах, адукацыяй. Яе паважалі ў наваколлі. Да вайны яна была дэпутатам Рускасельскага сельсавета. І, менавіта яна стала на цярністы, цяжкі, нежаночы шлях змагання з фашыстамі.

Хачу падкрэсліць, што не малады хлапец-халасцяк, а 45-гадовая жанчына, маці, гаспадыня, стала партызанскай сувязной. Яна хадзіла на заданні нават тады, калі насіла пад сэрцам новае дзіця. Між іншым, менавіта там – ў фашысцкім засценку, дзе ў рэшце рэшт і апынулася Насця, з’явілася гэта новае жыццё. І гэта жыццё, якое не бачыла нічога, акрамя літараў “СС” на каўнерах незнаёмых, таксама загінула ў вогнішчы ад рук катаў, разам са сваёй маці. Ці шмат было ў партызанскай Беларусі такіх прыкладаў? Гісторыкі, даследчыкі другой сусветнай вайны, гэтым аспектам грамадзянскіх паводзін патрыётаў цікавяцца мала.

 

Роўна 60 год таму, 1 мая 1944 года, мая прабабка Анастасія Лукошка, атрымала віншавальны ліст ад камандзіра партызанскай брыгады імя Суворава з падзякай за адданую працу на карысць хутчэйшага выгнання ворага з нашай зямлі.

Праз тры тыдні пасля гэтага яна трапіла ў засценкі гестапа… Яшчэ праз месяц яе не стала…

Цікава, і, адначасова парадаксальна, тое, што аналагічнае віншаванне з падзякай за садзеянне выгнанню ворага атрымаў і той чалавек, які аказаўся здраднікам і задаў немцам маю прабабку. Гэта проста аказаўся слабы чалавек, для якога сварка новай жонкі паўплывала на рашэнне здаць падпольшчыцу. Яго прозвішча было Куклін. Ён працаваў шафёрам у гестапа. Куклін быў з ліку нешматлікіх ваеннапалонных, якому ўдалося ўвайсці ў давер і да немцаў, і да партызан. За любую аказаную партызанам паслугу – бутэльку спірта ддя развядзення ёда, рулон паперы для лістовак і іншае, нават, дробязь – ён патрабаваў платы. Часцей за ўсё плата ажыццяўлялася прадуктамі і распіскамі, якія сведчылі аб яго дапамозе парызанам. Чалавек ён быў не без граха, таму і перастрахоўваўся на будучыню…

За час сваёй падпольнай дзейнасці Настасся Лукошка падарвала мінай памяшканне нямецкай камендатуры. Другой мінай, якую яна паставіла на паравозе, што стаяў на станцыі Вілейка, яна падарвала Лакаматыў, пусціўшы яго пад адхон разам з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, пра што сведчаць яе баявыя характарыстыкі. За смеласць пра сувязную пачалі гаварылі ў штабах партызанскіх атрадаў і брыгад. Пашыраліся сувязі. Цяпер да Настассі звярталіся прадстаўнікі атрадаў імя Заслонава, Суворава і «За Савецкую Радзіму». Пашырылася кола абавязкаў і поле дзейнасці сувязной. Усё гэта не магло застацца па-за ўвагай аднавяскоўцаў.

     Глядзі ты, што з нашай Насцяй робіцца, якая набожная стала, ніводнага свята не прапусціць. – гаварылі суседкі. – I ў Смаргонь ідзе, і ў Вілейку. I кожны раз новую сукенку апранае. Ці не разлюбіла яна свайго Сымона?

Насця ж зноў і зноў ішла па аператыўнаму заданню народных мсціўцаў. А пад сэрцам яна ужо насіла дзіця ад Сымона. Сувязная ўзарвала лесапілку ў Смаргоні і варожы эшалон ля Солаў. Яна здабывала праз падпольшчыкаў, а іншы раз нават з гарнізоннай аптэкі, медыкаменты для партызан. Заходзячы да сваякоў ды знаёмых, Настасся распытвала людзей пра размяшчэнне варожых войскаў, намерах немцаў адносна партызан. Здабытая інфармацыя неадкладна дастаўлялася ў атрад.

Аднойчы, падпольшчыкі Вілейкі змаглі арганізаваць пераправу ў лес групы ваеннапалонных, што працавалі ў немцаў. Не хапала толькі аднаго – машыны і надзейнага шафёра, які мог бы без перашкод выехаць з людзьмі за горад. Складанасць заключалася ў тым, што такога чалавека трэба было знайсці ў самім гарнізоне.

У дзверы пакоя, дзе жыў Куклін, пастукала жанчына гадоў 45-ці.

     Я чула, што у вас можна набыць гадзіннік, – запытала яна, увайшоўшы.

     Так, так, прадаю. У мяне іх шмат, – адказаў ён.

Прыгледзеўшыся да гаспадара, распытаўшы яго пра працу, жанчына на развітанне сказала:

     Па гадзіннік завітаю іншым разам. Сёння ў мяне грошай не хапае.

Падчас другой сустрэчы з Кукліным Настасся прама сказала шафёру:

     Нам патрэбна ваша дапамога. Без машыны партызаны не змогуць пераправіць у лес групу зняволеных. Вы таксама, разам з іншымі людзьмі, павінны перайсці да партызанаў…

Шафёр, неяк падазрона, доўга мармытаў нешта сабе пад нос, але нарэшце згадзіўся ехаць. Даўшы згоду, ён чамусьці хутка заспяшаўся на работу. У сувязной кальнула сэрца: няўжо здрадзіць? За час сваёй падпольнай працы Настасся навучылася добра распазнаваць людзей. Гэты адразу ж выклікаў нейкі недавер, але выбіраць у той сітуацыі не прыходзілася…

Падазрэнне жанчыны было недарэмным. Партызаны тады прачакалі ва ўмоўленым месцы цэлую ноч, каб пераняць папаўненне. Але Куклін з палоннымі не прыехаў. Назаўтра Настасся пайшла да яго…

     Партызаны пастралялі немцаў. Хавалі іх – машына была занята, – адгаварыўся ён.

Тады дамовіліся аб пераправе людзей на наступную ноч, але машыны партызаны зноў так і не дачакаліся. Настасся вымушана была чарговы раз ісці да Кукліна. Гаварыла ёй сэрца, што нешта павінна адбыцца. Не магло гэта быць простым супадзеннем, каб дзве ночы запар машына была занята. Калі б Куклін хацеў – ён бы зрабіў. Нешта было не так…

Дадому Настасся ўжо не вярнулася. Яе схапілі тут жа, на кватэры здрадніка. Гэта было 21 мая 1944 года.

Цэлых 9 дзён трымалі ў падвале гестапа ў Вілейцы цяжарную, даношваўшую апошні месяц дзіцё, Насцю. Доўгія допыты і катаванні, якія для Настассі цягнуліся, напэўна, цэлую вечнасць, не прынеслі плёну, таму яе пераправілі ў турму.

Збітую, сасмяглую яе ўштурхнулі ў сырую халодную камеру. Там ужо была жанчына з чатырма дзецьмі – партызанская сям'я, што хавалася ў лесе і была схоплена фашыстамі падчас апошняй аблавы. Алена – так звалі жанчыну – пачала прыглядацца да новенькай. Цела зняволенай было пакрыта чорнымі плямамі. Твар, рукі і падраная сукенка былі заліты застыўшай крывёю. Раптам, яе твар здаўся Алене знаёмым.

     Насця, гэта ты? – запытала яна.

     Алена!

     За што ж гэта цябе? – спытала Алена.

Яшчэ з маленства Насця і Алена добра ведалі адна адну.

У надзірацеля папрасілі вады для Насці. Той перадаў два літры: каб жанчына напілася і змагла памыцца. Ссохшая ад смагі пад час знаходжання ў засценку, яна выпіла ўсё адразу. Ведаючы, што болей не дадуць, Насця звярнулася да Алены, каб тая папрасіла яшчэ вады, нібы для сваіх дзяцей.

Крыху ачуняўшы, Насця сказала сяброўцы:

     Пра партызан і падпольшчыкаў не пытаюць ужо. Пераканаліся, што дарэмна. Хочуць даведацца, адкуль я, як прозвішча, дзе сям'я. – І, цяжка ўздыхнуўшы дадала, – Відаць, хочуць сям'ю знішчыць. Але я ім нічога не сказала…

Ёй было цяжка гаварыць – разбітыя вусны балелі пры кожным слове, перабітае горла рабіла голас хрыпатым і прыцішаным.

     Слухай, Алена, – неўзабаве зноў пачала Настасся, – нашы ўжо блізка, ты іх дачакаешся. Перадай партызанам, што мяне выдаў той, да каго я хадзіла купляць гадзіннік.

Болей жанчынам пагаварыць не ўдалося – Насцю зноў павялі на допыт…

У адзін з апошніх дзён чэрвеня з вілейскай турмы вывелі групу арыштантаў. Іх пасадзілі на машыну і пад моцным канвоем павезлі па дарозе на Маладзечна, потым павярнулі да невялікай, з некалькіх хат, вёскі Муліны, на ўскрайку якой стаяла лазня…

Ужо блізка быў фронт. Нават, чуваць было стрэлы гармат за колькі дзесяткаў кіламетраў.

Фашысты спяшаліся. Цяпер, калі яны адчувалі, што да іх хутка змогуць дастаць, яны ўсяго баяліся. Фашысты спачатку сагналі ўсіх вяскоўцаў ў адну хату, каб ніхто не перашкодзіў рабіць ім іхнюю чорную справу. Хлапчук з хаты, што бліжэй за астатнія стаяла да лазні, баючыся немцаў, схаваўся на гарышчы і праз шчыліну ў даху назіраў за жудаснай карцінай. Зняволеных з канвоя пагналі ў лазню. Усе былі мужчыны, але сярод ахвяр была і адна жанчына – яна трымала на руках загорнутае ў анучу немаўля. Дзверы лазні зачыніліся. Раздалася аўтаматная чарга. Успыхнула полымя…

А праз некалькі дзён прыйшло вызваленне, якога так чакала і за якое аддала жыццё простая беларуская жанчына Настасся Лукошка.

 

Праз 22 гады яе дочкі атрымалі пасведчанне аб узнагароджанні маці медалём. Пры гэтым было сказана, што подзвіг бясстрашнай падпольшчыцы заслугоўвае прысваення звання Героя Савецкага Саюза і менавіта так і было бы, калі б справа разглядалася адразу пасля вайны.

Здраднік жа Кулін, пазбавіўшыся небяспечнай сведкі свайго злачынства, палічыў, што пра яго крывавую справу ніхто не даведаецца, і, пасля ўцёкаў фашыстаў, застаўся ў Вілейцы. Але справядлівай кары не пазбег. Разам з жонкай яны былі асуджаны да турэмнага зняволення адпаведна на 20 і 15 гадоў. На судзе ён апраўдаваўся, што гэта менавіта жонка сказала яму падчас сваркі, што калі ён паедзе вывозіць палонных да партызанаў, то яна сама здасць яго ў гестапа…

Прайшлі дзесяцігоддзі. Ля будынка Рускасельскага сельсавета з'явіўся абеліск з імёнамі аднавяскоўцаў, аддаўшых жыццё за Радзіму. Прозвішча Настассі Лукошкі па нейкай недарэчнасці там не аказалася. Хадайніцтвы родных аб выпраўленні памылкі плёну не далі. Лозунг «Ніхто не забыты, нішто не забыта» гэтаму абеліску не вядомы. Але мая прабабка працягвае жыць і сёння. Жыць у тым, што мы не бачым. Няхай яна і была невялікім чалавекам, але менавіта такія людзі забяспечылі перамогу ў Вялікай Айчыннай Вайне. І, яе подзвігі жывуць у ва мне, у новым пакаленні ў сучасным жыцці і міры, які яна пакінула для нас, узяўшы цяжар вайны на сябе…

 

Выкладзеныя вышэй факты грунтуюцца на наступных дакументах і матэрыялах:

1.   Пасведчанне да медаля «За адвагу» Ж № 358806 ад 23.ХІ. 1966 г. на імя Лукошкі Настассі Мікалаеўны.

2.   Даведка-характарыстыка Лукошкі Н.М., сувязной партызанскага атрада імя Заслонава брыгады імя Гастэла з кастрычніка 1943 г., за подпісам камавдзіра брыгады імя Гастэла і начальніка штаба брыгады (завераная копія).

3.   Баявая характарыстыка Н.М.Лукошкі, падпісаная намеснікам камандзіра па разведды і контрразведцы брыгады імя Суворава В.Бацечкам (завераная копія).

4.   Характарыстыка Лукошкі Н.М. за подпісам намесніка ўпаўнаважанага асобага аддзелу атрада «За Савецкую Радзіму» брыгады імя Гастэла А.Кавалеўскім (завераная копія).

 

Обсудить материал в форуме

 Жду писем...Апошняе змяненне: 22 верасня 2005
Используются технологии uCoz